Новости

  1. Главная
  2. Новости
  3. Рядом с Ружанами открылся зоосад «Золотой фазан»

Рядом с Ружанами открылся зоосад «Золотой фазан»

Описание

На пытанне: «З чаго пачалася гісторыя заасада?» — Валерый Ланшакоў пачынае аповед ад самых вытокаў:
— Аднойчы ўбачыў на прыватным падворку паўліна. Птушка быццам спецыяльна распусціла хвост, каб паказаць сябе ва ўсёй красе. Вырашыў абавязкова ўпрыгожыць і сваю сядзібу такім прыгажуном…
А з цягам часу на падворку Ланшаковых развёўся сапраўдны птушыны двор. Паўліны, дзясяткі відаў фазанаў, качкі-мандарынкі, дэкаратыўныя курачкі, цацаркі… Далей — больш: акрамя птушак, Валерый Аляксандравіч абзавёўся і іншымі прадстаўнікамі разнастайнага жывёльнага свету.
У выніку гадаванцы Ланшаковых пасяліліся на тэрыторыі былой Манчыцкай школы, што за пару кіламетраў ад Ружан. Сёння знаёмства з прадстаўнікамі фаўны даступна ўсім цікаўным: з пачатку мая, калі адбылося афіцыйнае адкрыццё, заасад «Залаты фазан» гасцінна прымае турыстаў. Тут можна ўбачыць вавёрку, пясца, лісічак — як звычайную, так і чарнабурую, высакародных аленяў, страусаў…
Ланшакоў, нягледзячы на занятасць (у яго прыватны бізнес), сёння стараецца больш часу надаваць сваім гадаванцам: сочыць за іх рацыёнам, нарыхтоўвае корм, добраўпарадкоўвае тэрыторыю, вальеры. І шчыра прызнаецца, што гэта дастаўляе яму вялікае задавальненне. Ён вывучае характары жывёл і птушак, стараецца іх прыручыць і стварыць, наколькі гэта магчыма, як мага больш натуральныя ўмовы пражывання. Любімцамі Валерыя Аляксандравіча стала парачка высакародных аленяў, якіх ён прывёз з Каробчыц.
— Для іх адвялі тэрыторыю школьнага саду — тут яны сябе адчуваюць найлепш. Каб іх прыручыць, спатрэбілася каля года, — расказвае гаспадар заасаду.
Варта адзначыць, што родныя падтрымліваюць гэтае пачынанне галавы сям’і, дапамагаюць: такая гаспадарка ўсё-такі патрабуе нямала сіл і часу. І нават стварылі старонку заасада «УКантакце».
Дарэчы, у Ланшаковых вялікія планы на будучыню: адкрыццё кафэ для наведвальнікаў заасаду і нават прадастаўленне месцаў для начлегу. А гэта значыць, з’явяцца і дадатковыя рабочыя месцы для мясцовага насельніцтва.

Возврат к списку

Экскурсионные туры

Каменец-Пружаны

независимый и сильный, наполненный невероятной энергией и особенной космополитичной атмосферой старейший белорусский город.